• Новости
  • Кто мы и что делаем
  • Экспертиза
  • Публикации
  • Русский English
  • новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости /

    10 год Пагадненню Мэраў у краінах Усходняга Партнёрства

    20.08.2021

    Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі – найбуйнейшая ініцыятыва Еўрапейскага Саюза і краін Усходняга Партнёрства.

    Пагадненне Мэраў па клімаце і энергіі аб’ядноўвае мясцовыя ўлады дзеля барацьбы з кліматычным крызісам і стварэння больш прыдатных для жыцця гарадскіх тэрыторый. На сёння Пагадненне аб’ядноўвае больш за 10600 гарадоў-падпісантаў з 61 краіны і прадстаўляе каля 337 млн жыхароў.

    З 2011 года Пагадненне Мэраў працуе і ў краінах Усходняга Партнёрства – Азербайджане, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдове, Украіне – і за гэты час амаль да Пагаднення далучыліся амаль 500 гарадоў з насельніцтвам каля 30 млн чалавек! Краіны Усходняга Партнёрства пабудавалі моцную супольнасць Пагаднення, якая дапамагае ім скараціць выкіды CO2 і рэалізаваць меры па адаптацыі да кліматычных зменаў. 

    Да дзесяцігоддзя Пагаднення ў нашым рэгіёне выйшла брашура, дзе сабраныя галоўныя вынікі, якія мы ўсе разам дасягнулі за гэты час. Тут вы знойдзеце цікавую і карысную статыстыку працы Пагаднення Мэраў у кожнай з краін Усходняга Партнёрства, прыклады рэалізаваных праектаў, апісанне адукацыйных і фінансавых магчымасцяў, якія прадстаўляе Пагадненне. Тут жа прадстаўнікі розных гарадоў-удзельнікаў расказваюць пра свой досвед супрацы з калегамі з іншых муніцыпалетэтаў і краін.

    Беларусь – адна з самых актыўных удзельніц Пагаднення Мэраў. 58 беларускіх гарадоў, у якіх жыве каля 45% насельніцтва нашай краіны, ўжо далучыліся да Пагаднення. Некаторыя з іх – напрыклад, Навагрудак, Полацк, Баранавічы і іншыя – ужо паспелі рэалізаваць амбітныя і карысныя праекты, інфармацыю пра якія вы знойдзеце ў публікацыі.

    Думаем, што брашура будзе цікавая не толькі тым, хто ўжо удзельнічае ў Пагадненні Мэраў, але і жыхарам і прадстаўнікам мясцовых уладаў з гарадоў, якія яшчэ толькі плануюць далучыцца да Пагаднення. 

    Калі вы маеце пытанні пра Пагадненне Мэраў, адказы на якія вы не знайшлі ў гэтай брашуры, калі ласка, наведайце сайт пагаднення http://com-east.eu/be/, альбо напішыце нам!

    Кантакты: Іван Шчадранок, Нацыянальны эксперт у Беларусі
    +375 296 324 872, ivan.shchadranok@eumayors.eu
    Вольга Салахеева, Камунікацыйная экспертка ў Беларусі
    +375 29 636 42 28, olga.salaheeva@eumayors.eu

    Фонд “Інтэракцыя” з’яўляецца адной са структур падтрымкі Пагаднення Мэраў у Беларусі.

    Последние новости