• Новости
  • Кто мы и что делаем
  • Экспертиза
  • Публикации
  • Русский English
  • новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости / новости /

    Дні энергіі праходзяць да канца верасня ў беларускіх гарадах Пагаднення мэраў

    07.08.2020

    Пачынаючы з мая ў Еўропе і краінах Усходняга партнёрства, уключаючы Беларусь, праводзяцца Дні энергіі 2020 (#EUSEW2020).

    Віртуальныя экскурсіі, вэбінары, віртуальныя выставы, онлайн-заняткі ёгай, усе падзеі і гарады адлюстроўваюцца на інтэрактыўнай карце, даступнай на вэб-сайце EUSEW. У гэтым годзе ў сувязі з распаўсюджваннем COVID-19 большасць падзей перайшла ў онлайн-фармат або на адкрытыя прасторы пад дэвізам: «За межамі крызісу: чыстая энергія для зялёнага аднаўлення і росту».

    Дні энергіі – спосаб далучыць грамадзян да дзейнасці мясцовых ініцыятыў у распаўсюджванні чыстай энергіі, што, у сваю чаргу, адкрывае магчымасці для дасягнення кліматычна нейтральнай Еўропы да 2050 года.

    Больш за 20 беларускіх гарадоў, якія ўвайшлі ў ініцыятыву «Пагадненне мэраў па клімату і энергіі» праводзяць каля 456 мерапрыемстваў з чэрвеня па канец верасня 2020 года.

    У дадатак да сваіх падзей, у жыхароў і прадстаўнікоў мясцовых органаў улады і дзяржаўных устаноў гарадоў-падпісантаў была магчымасць прыняць удзел у двух анлайн-конкурсах, арганізаваных беларускім офісам праекта «Пагадненне мэраў-Усход». Вынікі конкурсаў тут. А таксама паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць прызы ў рамках праекта «Падтрымка ініцыятывы Пагадненне мэраў ў Беларусі». Абодва праекта падтрымліваюцца Еўрапейскім саюзам.

    Жыхары Зэльвы змаглі не толькі ўбачыць які іх горад «зялёны» дзякуючы відэа пра горад прызёркі

    але і падзяліцца эка-звычкамі ў онлайн групе FB «Зэльва – зялёны горад», згуляць у начны пляжны валейбол, даказаць, што другасная сыравіна мае права на новае жыццё і ачысціць лесапаласу ад смецця ў ходзе веламарафону «Чысты лес».

    «Зразумела, што калі робіш сама сабе манікюр і для догляду выкарыстоўваеш алей для цела, твара або валасоў, рукі выглядаюць не горш, чым пасля салона з пакрыццём, шкодным для ногцяў і навакольнага асяроддзя і выкарыстоўваю баваўляную сумку, якая заўсёды са мной», – піша зэльвенчанка. Так адна з удзельніц анлайн групы прызналася, што сартуе смецце, падкормлівае бяздомных жывёл харчовымі адходамі і прынцыпова не робіць манікюр у майстроў.

    Хоць і віртуальным, але вельмі папулярным атрымаўся тыднёвы онлайн-забег «Экомарафон» ў Пружанскім раёне. Удзельнікі дзяліліся сваімі рэкордамі ў сацыяльных сетках, а арганізатары толькі і паспявалі падлічваць кіламетраж.

    Тон Дням Энергіі ў Пружанах задаў чэлендж #беражэмразам у групе “Дни энергии в Пружанах”, а ў Карме чэлендж #10daysofgreen в Facebook и Instagram.

    «Па выніках экачэленджа мы ўнеслі маленькі ўклад у экалогію, што з’яўляецца вялікім крокам для прыроды. Дзеці ўзялі для сябе новыя веды, і будуць дзяліцца імі са сваімі сябрамі», – Падшывалаў Андрэй, дырэктар Кармянскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падзяліўся сваім меркаваннем аб новым фармаце мерапрыемства.

    Конкурс «Мой двухколавы сябар» (пераможца на фота) з арыгінальным дызайнам ровара стаў новым фарматам мерапрыемства для Пружанаў.

    Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Ельня» ў Шаркаўшчынскім раёне стаў лепшым месцам, каб даведацца пра кругазварот вугляроду ў прыродзе. Навучалая экскурсія для навучэнцаў аздараўленчага лагера «Сонейка» сярэдняй школы № 2 і Германовіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшла на экалагічнай сцежцы «Прырода роднага краю!», дзе ў дзяцей была магчымасць азнаёміцца з раслінамі, жывёламі і птушкамі, а таксама наглядна даведацца пра ролю балота Ельня ў якасці «лёгкіх Еўропы».

    У Навагрудскім раёне жыхары ўдзельнічалі ў конкурсе сэлфі плакатаў, расказвалі пра свае эка-звычкі, дзяліліся ідэямі сацыяльнай рэкламы па папулярызацыі раздзельнага збору адходаў, а таксама ўдзельнічалі ў конкурсе «На ровар!», дзе ўдзельнікі здзяйснялі велапрагулкі да турыстычных аб’ектаў раёна і дзяліліся сваімі фотаздымкамі і ўражаннямі ў сацыяльных сетках.

    «Для Навагрудка і раёна Тыдзень ўстойлівай энергіі – гэта чарговы крок да таго, каб стаць «зялёнымі» і павысіць культуру энергаспажывання насельніцтва», – падкрэсліла важнасць удзелу ў Днях энергіі Алена Перко, начальнік аддзела прамысловасці Навагрудскага райвыканкама.

    Полацкі раён б’е рэкорды – 70 мерапрыемстваў у рамках Дзён Энергіі. Адукацыйныя ўстановы, цэнтры культуры і дзіцячыя лагеры праводзілі квэсты, экалагічныя акцыі, інфармацыйныя гадзіны і семінары, выставы малюнкаў, онлайн віктарыны і конкурсы, апытанні і многае іншае.

    А пакуль цэнтр культуры «Полацк» прапаноўвае эканоміць электраэнергію і для азнаямлення з першымі электрапрыборамі, вытокамі электраэнергіі і прынцыпамі работы электрастанцый падрыхтаваў віртуальную экскурсію «Энергарэвалюцыя. Энергаэфектыўнасць».

    У Віцебску гарадскія ўлады запусцілі тэматычныя відэаролікі «Буслік дае экалагічныя парады», каб прыцягнуць увагу грамадзян да пытанняў змены клімату і спажывання рэсурсаў.

    У Магілёве педагогі дапамагалі дзецям сістэматызаваць прадстаўленні пра энергію і яе рацыянальные выкарыстанне з дапамогай стварэння інтэлект-карт, а Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя адзначылі флэш-мобам «Разам ярчэй!».

    У Пінску былі праведзены розныя мерапрыемствы з дзецьмі рознага ўзросту ў аздараўленчых лагерах – ад флэшмобаў, віктарын і конкурсу малюнкаў да онлайн анкетавання і конкурсаў вырабаў з другаснай сыравіны і эсэ на тэму «Зберажом энергію сёння – захаваем прыроду ў будучыні!».

    Вынікам правядзення Дзён энергіі ў Пінску стала акцыя па зборы адпрацаваных энергазберагальных лямпаў і батарэек сумесна з крамай «5 элемент». Удалося сабраць 17 кг адходаў, якія былі перададзеныя для далейшай утылізацыі.

    Дні энергіі ў Беларусі дапамагалі праводзіць 2 структуры падтрымкі – МГА «Экапартнерства» і фонд «Інтэракцыя» пры падтрымцы Дэлегацыі Еўрапейскага саюза ў Беларусі. Усе фотасправаздачы пра мінулыя Дні энергіі размяшчаюцца на сайце Пагаднення мэраў ў краінах Усходняга партнёрства (com-east.eu) і на беларускай інтэрнэт-старонцы Пагаднення мэраў (climate.ecopartnerstvo.by).




    Последние новости